Натхніўшыся новай серыя "Зорнага шляху", я вырашыла перагледзіць старыя фільмы з гэтай серыі. Аказалася, што іх было нямала)) І нейкім чынам яны ўсе прайшлі міма мяне. На прыкладзе серыяў цікава глядзець як развіваўся фантастычны кінематограф)
Акрамя самага заўважнага - развіцця тэхналогій, ёсць і фішкі ў манеры здымкаў. Напрыклад, першыя дзве серыі былі для мяне цяжкаватыя: усё адбывалася настолькі няспешна і плаўна...))) Акрамя таго, аўтары яшчэ памяталі, што ў космасе гукаў няма) і забываліся дадаваць гукі крокаў і інш. такіх на караблі) А вось серыя з 1984 года ўжо развіццё падзеяў ідзе ў патрэбным рытме і нават захоплівае)
А я зараз стала пераглядаць, першы веееельмі павольны. Другі нічога, але смешны. Калі параўнаць з насупнымі, то не верыцца, што яго прызналі самым лепшым з фільмаў.
Спрабавала ў свой час глядзець серыял -- не вытрымала. Героі Ок, але сюжэт, папяровыя дэкарацыі.... ООЙ!)