ja pink_by

2019

Настальгія))) Давялося залагініцца праз спам-каментар)) Зручна ўсё ж у ЖЖ было пісаць вялікія тэксты, не тое, што фб)
ja pink_by

2014

ЖЖ - самае месца падводзіць вынікі году. Тут ціха, камерна і для тэкстаў больш прыстасавана. Хаця пэўна я буду пісаць каротка.

2014 год перавярнуў усё ў сусветнай палітыцы, дадаў страху за незалежнасць Беларусі і прымусіў шмат што пераацаніць. Асабіста для мяне, праўда, 2014 быў... ну нудным, сумным і нават трохі дэпрэсіўным. Пры гэтым і кепскага асабліва, дзякуй Б-гу, нічога няма. Проста... я думаю, можа, гэта і ёсць дарослае жыццё, калі прыгодаў становіцца так мала?

Карацей)) з мінусаў. мне вельмі не хапала падарожжаў. ыыы. мне вельмі не хапіла нармальнага адпачынку. звыклася да добрага. як ні круці, тут, канечне, і падзеі ва Ўкраіне вінаватыя - Крым быў запасным варыянтам, які пасля шмат якіх падзеяў згуляць ужо не мог.

з мінусаў - пачалі адвальвацца старыя кантакты. будзем верыць у лепшае, што гэта яшчэ можна паправіць.

з мінусаў. мары рознага ўзроўню не збыліся. і новыя не з'явіліся)) проста паціху тлеюць там недзе.

з мінусаў. журналістыка не стала да мяне бліжэй. нават была магчымасць аднавіцца на адной старой журналістскай працы, але адмовілася, бо ёлкі, рэпутацыя магла сур'ёзна пацярпець.

з мінусаў. кот вырас і звар'яцеў)))

З плюсаў. Я нечакана стала перакладчыкам))) Сур'ёзных дэвідэнтаў мне гэта не прынесла. Але ў прынцыпе прыкольна, што гэта камусьці патрэбна і падабаецца. Амаль даперакладала другую кнігу.

З плюсаў. Я знайшла класнае месца, хаця і не журналістскае, але дзе мне рэальна прыкольна працаваць)) За што дзякуй.

З плюсаў. Няма кепскіх навінаў.

з плюсаў. Вар'яцкі кот усё ж разумны і класны)))

Усё. Буду марыць пра вялікае падарожжа ў 2015 годзе, каб не было вайны, дэвальвацыі і каб збыліся мары))
сямейка Адамсаў))

Бацькоўскі кантроль для IPad

Даволі забаўна, але я так і не знайшла ў IOS нармальнага бацькоўскага кантролю))

Г.зн., што паадключаць і забараніць усё можна. Бацькі могуць адрубіць браўзер (калі дзіцё яшчэ не ведае і не можа паставіць нешта акрамя сафары), камеру, джпіэс, гульні і фільмы па ўзроставым цэнзе і г.д. Але праграмы, якая б проста дасылала справаздачу пра дзейнасць дзіця на планшэце няма, як няма і той, якая б давала магчымасць абмяжоўваць працу па графіку.

Увага, можа, камусьці спатрэбіцца. Я адшукала браўзер - Qustodio, які дасылае справаздачу пра інэт-актыўнасць падлетка і дае бяспечны пошук) Як я разумею, ён яшчэ павінны ўмець па графіку абмяжоўваць працу планшэта, дасылаць справаздачу і блакаваць працу з гульнямі (у платнай версіі), адсочваць акктыўнасць у сацсетках (у платнай версіі). Але, нешта графік не працуе)), таму жадання набыць платную версію (якая прадаецца толькі з опцыяй на год) пакуль не ўзнікае.

Калі нехта ведае добрую альтэрнатыву, ці як прымусіць Qustodio працаваць - велкам у хату))) Я хаця быццам бы ўважліва шукала, але магла і прапусціць)
ja pink_by

Вынікі году. 2013 - разбуральнік спадзяванняў)

Падводжу вынік года сёння, бо заўтра чакаецца шмат дарогі і мала інэту. Увага) у пасце адсутнічае калядны і пераднавагодні настрой, таму тым, у каго яны ёсць прачытанне не рэкамендуецца))

1. Праца. Калі азірнуцца назад у 2013 годзе ўсё было кепска, таму што працы мары так і не знайшлося) Але глабальна год можна падзяліць на дзве часткі: да канца верасня, калі працаў было шмат, і пасля. Да скарачэння працаў я ішла доўга і ўпарта, бо столькі іх быць проста не магло. Але зразумела, што ў выніку стала і значна меней грошаў) а значыцца меней падарожжаў.

(яшчэ адным сумным вынікам году можна лічыць тое, што ўпершыню я трапіла на даволі вялікія грошы з працадаўцамі. Адзін з іх не расплаціўся ажно за два месяцы. Дай, мне сусвет розуму, у наступным раз спыняць працаваць адразу пасля затрымкі грошаў нават на тыдзень за 1 месяц)

Пазітыў: у выніку я-такі закончыла асабісты праект - пераклад Гары Потэра, які валяўся ў мяне блізу паўгады ў стане недавычатаных 15 старонак.

Негатыў: ячшэ адзін асабісты праект фотабук за 2012 год валяецца ў стане макету. нешта ўвесь час грошаў на яго шкада))

Негатыў. У выніку знаходжуся ў перманетным пошуку працы. І пры гэтым разумею, што ў гэтым пошуку мне наўрад ці дапамогуць свае. Да некаторых звярталася ўжо. Амаль ва ўсіх знаходзяцца прычыны, чаму яны гэтае пытанне не вырашаюць) Зноў буду калупацца на расійскіх сайтах) мо, пашэнсіць.

2. Асабістае жыццё. Агулам усё было добра і стабільна, нават калі нейкія праблемы і былі, то яны прайшлі знешне незаўважанымі і не былі ў выніку глабальнымі.

Нечакана для мяне самой (і прычынай гэтага могуць быць адно толькі тараканы ў маёй галаве) зніжэнне даходаў прывяло да знікнення як мінімум адной блакітнай мары, вядомай у вузкім коле маіх знаёмых і сяброў як "домік у цнянцы" )) Не ведаю, на якім маім аптымізме і ідэалізме яна трымалася, бо ніколі не было дастатковага ўзроўню даходаў для яе рэалізацыі. Пахіснулася яшчэ адное спадзяванне, якое было ўскосна завязана на доміку))

Пазітыў: вынікам скарачэння паездак і майго асабістага жадання стало з'яўленне ката Яські, які, на мой погляд, як мінімум не дае нам сумаваць))

Пазітыў: што не кажы, за мінулы год мы шмат ездзілі. Акрамя бліжняй Еўропы была ўпершыню Турцыя (амаль першы сумесны паўнавартасны адпачынак не ў намётах), некалькі лагероў для Наські летам і Кітай увосень.

Пазітыў: жаданне зменаў стала прычынай з'яўлення ў маёй галаве плана, якога я сама ўжо баюся. Тэрмін для пачатку ягонай рэалізацыі я паставіла на вясну, вось і паглядзім ці выправіцца да таго часу нешта ў мяне ў прафесійным плане)

Пазітыў: Наська ўжо амаль дарослая) А Паша ўсё такі ж класны, калі не бурчыць)))

Негатыў: нешта з таго, на што я спадзяюся ўжо не першы год, так і не адбылося))

3. Беларусь. Не зазіраючы ў навіны... скажу, што мяне трохі спужала колькасць смярцей за 2013 год. і тое, што амаль нічога значнага не адбылося. падзеяй апошніх пары месяцаў стаў безумоўна канцэрт "Ляпісаў", па якім не прайшоўся толькі лянівы. Але ж там было крута... )) З віртуальнай прасторы здзівіла нечакана балючае моўнае пытанне, якое на мой погляд, было амаль забытае ў Беларусі і пад нечаканым вуглом: беларускамоўныя прыцясняюць рускамоўных. Трэба гэта запомніць)

Вынікі: гараскоп мне нешта абяццае на 2014 год заўважныя пазітыўныя змены. Хай яно так і будзе. Я заканчваю 2013 год не ў вельмі вясёлым настроі, так і не дачакаўшыся цуда. Але ж буду зноў чакаць цуда ў 2014.
ja pink_by

Ура-ура я дарабіла пераклад "Гары Потэр і філасофскі камень" для Наські



ну і для іншых добрых людзей і дзяцей))) якім гэта падасца цікавым. (увага, пастаўляецца as is - як ёсць, заўвагі прымаюцца толькі ў добразычлівым тоне)))
я ў навушніках

"Оперныя пакуты". Пра любімы браўзер.

Оооопера абнавілася. Адразу да 17 (я прапусціла, таму да 18 версіі). Неяк я наракала на тое, што закладкамі ў браўзерах нязручна карыстацца? Адна з добрых зменаў пасля абнаўлення, у оперы больш няма традыцыйных закладак...

Галоўныя змены ў Оперы: яна "перасела" на рухавік хрома. у сувязі з гэтым зніклі шмат якія зручныя фішкі оперы.

(на малюнку, дарэчы, паказана, дзе якія браўзеры (дэсктопныя) самыя папулярныя)

Недахопы новай версіі:

1. Няма "кошыка" зачыненых укладак. Больш не дзейнічае спалучэнне CTRL+Z і даводзіцца наўгад адчыняць CTRL+SHIFT+T усляпую. Адна з найбольш раздражняльных для мяне асаблівасцяў у хроме (акрамя яшчэ старонкі хуткага запуску).
Collapse )
І дарэчы, вельмі карысны артыкул, дзе зразумела, чаму спынілі распрацоўку свайго рухавіка, што далей будзе з Операй і г.д. http://www.computerra.ru/55403/new-opera/
я ў навушніках

ПраОсь. 7-ую IOs. Першыя ўражанні.

Абнавіла сёння планшэт да IOs 7, у прынцыпе ёсць цікавыя фішкі, але дызайн агулам кульгае. Асабліва непрыемна мне глядзець на гэтую шырокую паласу знізу на галоўным экране, ды і плоскія занадта яркія ярлыкі... ых.

З мінусаў яшчэ і будзільнік - у мяне там шчыльненька былі растаўлены напаміналкі, зараз каб іх выкалупаць трэба вельмі моцна намагацца. Прыйдзецца шукаць іншую праграму.

А ўсё астатняе - даволі цікава.  Вельмі прыемна, што апсторы стаў вельмі хутка грузіцца. Больш прыемныя гукі. Значна пашырылі функцыянал экрана блакіроўцы, зручней даставаць камеру.

Па колькасці зменаў нечым нагадвае Вінду8. (Там таксама з большага змены былі дызайнерскія, не называць жа сур'ёзным праграмным прарывам новы пукт кіравання). Але не хапае беларускай мовы.... Я да гэтага часу з замілаваннем гляджу на беларускі інтэрфэйс (!) васьмёркі. А тут нават раскладкі няма...

П.С. як мінімум адная праграма "памерла" пасля апдэйту. Буду чакаць валу абнаўлення ад тых, хто не паспеў за навінамі)
я ў навушніках

"Зорны шлях" і эвалюцыя кінематографа)

Натхніўшыся новай серыя "Зорнага шляху", я вырашыла перагледзіць старыя фільмы з гэтай серыі. Аказалася, што іх было нямала)) І нейкім чынам яны ўсе прайшлі міма мяне. На прыкладзе серыяў цікава глядзець як развіваўся фантастычны кінематограф)

Акрамя самага заўважнага - развіцця тэхналогій, ёсць і фішкі ў манеры здымкаў. Напрыклад, першыя дзве серыі былі для мяне цяжкаватыя: усё адбывалася настолькі няспешна і плаўна...))) Акрамя таго, аўтары яшчэ памяталі, што ў космасе гукаў няма) і забываліся дадаваць гукі крокаў і інш. такіх на караблі) А вось серыя з 1984 года ўжо развіццё падзеяў ідзе ў патрэбным рытме і нават захоплівае)
сямейка Адамсаў))

Дзець, кім ты хочаш быць?

Не сакрэт, што я была вельмі зацікаўленая раней выбарам наськай будучай прафесіі. Ну а што? Не ў кожнага ж дзіцё заяўляе ў 3 гады, што хоча працаваць Лукашэнкам?))) А потым у 5 адмаўляецца ад выбара, кажучы, што не можа, бо ў яе вусоў і лысіны няма...

Потым былі меньш цікавыя мадэль і ўрач, потым Наська хацела быць і тым, і тым у розныя дні тыдня...

І тут я падумала, што даўно не ўздымала гэтае вельмі цікавае пытанне: Кім цяпер хоча быць дзіцё?

Атрымала я такі вось больш дарослы адказ і ў цэлым прадказальны.

- Мама, - кажа Наська. - у мяне для выбару яшчэ пяць год наперадзе. )))

Што думаю я з гэтай нагоды... Наська з кожным годам усё часцей перад намі нейкія сцэны разыгрывае. Думаю, можа, яна ў артысткі падасца?))) Але там вучыць ролі трэба, чаго ейны арганізм пакуль што абсалютна не прымае (і чытаць не любіць, кніжкі думаю, любіць, а вось чытаць не))) У школе ёй больш за ўсё падабаецца гісторыя, матэматыка, мне падаецца, ужо не так моцна як у пачатковых класах. Прымушаем яе вучыць мовы...

Карацей, цікава, вой як цікава, што з гэтага ўсяго атрымаецца))) Сочым у рэжыме рэальнага часу)))
сямейка Адамсаў))

У пошуках рэпетытара па ангельскай для Наські

Мы зноў шукаем рэпетытара па ангельскай для Наські. (пічалька) Пажаданняў у нас два: 1. Прыязжаць да нас на Зялёны луг (Мінск). 2. вялікі плюс - свабодная беларуская мова. Два гады запар у нас атрымлівалася знайсці рэпетытара менавіта праз фэйсбук і ЖЖ, хацелася б каб і ў гэтым... )

Для тых, хто нас зусім не ведае: Наська - гэта 11-гадовая дзяўчынка, якая не вывучае ў школе ангельскую мову, аднак мае некаторыя базавыя веды ў гэтай мове. Асноўная мова ў яе беларуская, добрая руская і базавая кітайская.