ja pink_by

pink_by


Рэдкі звер

дыхаю роўна....


Беларуская мова)
щас пакусаю, вжык, улятаю
pink_by
На адным з сайтаў, дзе я вучу розныя мовы (прынамсі падцягваю слоўнікавы запас), сярод моваў, якія можна вывучыць нарэшце з'явілася беларуская)))
Пакуль што яе вучаць толькі некалькі чалавек, але прыклады агучаныя добра (з таго, што я чула), так што прапаную ўсім, хто яшчэ не вельмі добра ведае беларускую і хоча падняць колькасць тых, хто ёй займаецца запісацца на курсы))) А астатнім павыпраўляць практыкаванні навучэнцаў)
Я бы сказала, што гэта першы такі прыклад (можа, я чагосьці не ведаю), і іншы сайт не так даўно адмовіўся ад беларускай мовы інтэрфэйсу праз яе непрыбытковасць. Так што мне асабіста прыемна. Вось спасылка: www.livemocha.com/

Буду працаваць з першабытнымі цывілізацыямі) Тэст.
ja pink_by
pink_by


Ужо і не ведаю, ці жывыя ў ЖЖ тыя, хто прасіў мяне хаваць тэст пад кат))) Таму стаўлю яго проста так. калі што пішыця)))

Турэцкія хітрыкі. Пра прадукты і кошты.
дзіўныя машынкі
pink_by
Турцыя дастаткова еўрапейская краіна, каб можна было не хвалявацца ўжо зусім пра свой рацыён)) Але аказваецца тут зусім няма некаторых прадуктаў, некаторыя значна даражэйшыя, а некаторыя наадварот таннейшыя.

Увага ў Турцыі няма: сала (і свініны ўвогуле), квасу, смятаны. Сала замяніць ніяк нельга, як і квас)) Але замест смятаны, можна выкарыстаць мясцовы самаробны ёгурт без нічога)

Фактычна на наш густ адсутнічае кіўбаса)) Асабліва нясмачная вароная ці сасіскі - яны неяк па-іншаму яе гатуюць. Кажуць там няма вады, а толькі мяса. Але чамусьці нагадвае паралон))) Дапамагае дробна парэзаць і падсмажыць з нечым.

З алкаголю паўсюдна можна набыць ракі (як я вырашыла, ракі з крамы смачнейшыя за тыя, што былі набытыя на рынку). Астатні алкаголь сустракаецца не так ўжо каб часта, але гарэлку здабыць можна)) Марціні прадаецца выключна ў д'юці фры, як і некаторы іншы алкаголь))) Ёсць даволі смачнае мясцовае віно.

Дарэчы, цыгарэты даволі дарагія, можна таксама паклапаціцца і набыць іх у д'юці фры ў аэрапорце.

У Турцыі можна свабодна паспытаць тое, што для Беларусі даўно стала дзівоцтвам: парное малако і вясковыя прадукты. Усё гэта даволі лёгка дастаўляюць прама на дом. Але трэба ведаць паролі і яўкі.

А! і для нас вельмі дзіўная рэч: кефір у крамах ёсць, але каштуе ён прыкладна ў 5 разоў даражэй, чым малако. ))) Каля 3 даляраў за літр. Цуд.

І з таго што мне спадабалася з мясцовага - у нас атрымалася паспытаць чачавічны суп і спецыяльную булку на рамадан (плоскую з кунжутам). Ну і мяса))) Салаты) Агулам, мне падаецца, усё можа добра прымацца на звычкі сярэдняга беларуса

Па коштах, мне падаецца, што яны параўнальныя з беларускімі. Прынамсі там, дзе мы былі, не ў турыстычных месцах і проста ў крамах. Канечне значна таннейшыя фрукты, напрыклад, вінаград (я ў краме набыла за 1 ліру і 20 капеек)) - т.е. 60 ці 70 цэнтраў амерыканскіх.

Да беларускай тэмы ў кіно
дзіўныя машынкі
pink_by
Ну World war Z і Belarussian airlines ужо ўсе пэўна бачылі (я вельмі перажывала, калі яны ў выніку ўсё ж грохнулі двух беларускіх пілотаў), таму няма што тут распісваць))) А вось зараз мне трапілася згадка пра Беларусь у расійскім кіно)) Як звычайна пакпілі яны з нас)))

Кіношка называецца "Білет на Вегас". Сюжэт такі - пара выіграла 150 млн. расійскіх рублёў. За сумай прыйшоў іх сябра, яго сустракае вельмі аптымістычная цётка і выдае такую тыраду:

- Я так вас поздравляю. Это такая удача, это же рекорд. Рекордный выигрыш (указывает на экран - 150 000 000) 150 миллионов. А знаете, сколько это будет в евро? (набирает на экране надпись - 3 млн. 692 тысячи 100 руб.) 3 млн. 692 тысячи 100. А в долларах? (на экране 5418 000) 5418 000. А в белорусских рублях? (надпись на экране ERROR). О. Я даже не знаю как эта цифра называется)))

Маленькі сумны пост пра камерцыйную невыгоднасць беларускай мовы
сумныя думкі
pink_by
Адзін вялікі сайт па вывучэнню ангельскай мовы пачаў пераклад свайго сайту на розныя мовы, сярод іншых знайшліся і тыя, хто ўзяўся перакладаць яго і на беларускую мову (з гонарам б'е сабе ў грудзі, але не толькі я))) і мала таго вывеў гэтую самую мову на пятае месца па колькасці перакладзенага (б'е сабе ў грудзі)... А сёння сайт-такі адмовіўся ад беларускай мовы. Бо камерцыйна немэтазгодна.

Які сайт я пісаць не буду, бо людзі яны добрыя, пацікавіліся, што ў нас з беларускай мовай, папрасілі прабачэння... Але вось такая ў нас мова камерцыйна не выгодная. Мы! Мы, можа, таксама камерцыйна не мэтазгодныя, бо нас так мала, што цяжка ўпэўніць кагосьці ў тым, што мы карысныя для бізнэсу. Пічалька.

П.С. пасачу, якія мовы ў выніку пачнуць працаваць. Нават цікава, бо пільна сачыла за статыстыкай.

Рыфмы.
пахваліцца, супергерой
pink_by
Нічога не паробіш, я заўсёды лепей разумела прозу, чым вершы, амаль не спрабавала пісаць вершаў у юнацтве, да гэтага часу ненавіджу вывучэнне вершаў на памяць, ды і ўвогуле люблю лічаныя вершы лічаных аўтраў.

А яшчэ ў маёй галаве сядзіць нейкі маленькі гномік, які паспяхова перараблівае проста любую рыфму. Настаўніца па рускай мове, якая што не кажы, мяне недалюблівала так і казала ў старэйшых класах: Ну вось Аднаколава выйшла перарабляць вершы.

Гномік спраўляецца з вершамі любой складанасці)))) Сёння ўвечары я паспяхова выдала нешта такое: Я поэт зовусь я Знайка, у меня есть балалайка. ))) Тады як у арыгінале - Я поэт зовусь Незнайка, От меня вам балалайка.

Я паспяхова неяк здавала вершы напамяць у школе)) Але спроба вывучыць 30 вершаў да іспыту для мяне аказалася непасільнай)))) Я вучыла, вучыла іх - прыкладна 5 за месяц і 25 у апошнюю ноч. І ўсё роўна нахабна чытала верш з першага (!) білета з хрыстаматыі))))

Ва ўніверы мы, як завочнікі, амаль нічога не вучылі. А калі і вучылі, то здавалі вершы дзіўным спосабам. Адзін раз пісалі іх на паперцы - ці то дыктоўка, ці то сачыненне, ці то ізлажэнне)))) А яшчэ адзін раз я за 15 хвілінаў перад іспытам паспяхова вывучыла верш, распавяла яго (перарабленні рыфмы я звычайна не памятаю і не заўважаю, таму не ведаю, наколькі правільна) і так жа паспяхова забылася. Зараз калі запытацца... акрамя колькасці радкоў, якія на той момант былі для мяне крытычнымі, я і не ўзгадаю ні слова. (Верш складаўся з 4 стандартных слупкоў, наколькі памятаю))

не, добра, што з прымусовым вывучэннем вершаў я закончыла) Так, раз у год захопліваюся вокам за нейкі кавалак, які высоўваецца з нейкай кніжкі))

) глаМабільная мудрасць
Памагіце, ябландынка
pink_by
Тадам)) Напаткала мяне толькі што мудрасць, якой хачу падзяліцца.

У мяне увесь час на мадэме стаяла абмежаванне сеткі - "толькі 3 джы" (опцыі - сетка - толькі 3 джы). Увогуле карысная штука - перашкаджае аператару выкідваць нячшаснага карыстальніка на тармазнуты ДЖыПіэС, з якога саскачыць можна ўжо толькі "адключэннем-падключэннем".

Але пад час таго, як працавала цэлы тыдзень на мадэме заўважыла, што лайф часцяком выкідвае акрамя звыклага WCDMA на HSDPA. І вось гэты HSDPA пры абмежаванні "толькі 3 джы" на маім мадэме нефіга не працуе. Так што сёння (нарэшце) я абрубіла абмежаванне, пагляджу ці будзе больш стабільна працаваць. Пакуль што HSDPA працуе трохі больш павольна, чым асноўны 3 джы, але ў цэлым зусім не блага, і мой мадэм прымае яго як хуткаснае злучэнне.

П.С. эх)) глабальна Ўсё ж лепей працаваць не стала. заўтра буду каля нармальнага адсл вай-фая. Пакуль што 3 джы ўсё ж не дацягвае стабільнасцю (ну і коштамі).

Наськіны касічкі))
ja pink_by
pink_by
Можа, камусьці цікава зацаніць Наську з касічкамі))

https://plus.google.com/photos/107777111186140134879/albums/5895352156510455025?authkey=CMagiI2cq4fS2AE

"Піраміды" ідуць у інтэрнэт
здзіўленне, Б-г мой
pink_by
Ужо не першы раз сутыкаюся з таварышамі з пірамідаў, якія выпаўзлі на інэт прастору)) Г.зн. яны не проста спрабуюць прадаць нейкія тавары на аўкцыёнах ці форумах, а праводзяць "вербоўку" таксама ў інтэрнэце.

Перш наперш, мяне натуральна спрабавала "развесці" знаёмая, былая аднагрупніца.
- Ты чем занимаешься? - спытала ў "Аднакласніках" яна. Я каротка распавяла пра справы і дзеля ветлівасці запыталася, дзе яна працуе.
А, - кажа, сижу дома и деньги гребу. Хочешь узнать как? Вылазь в скайп в 20.30 и я тебе всё расскажу.
Разводам запахла адразу))) Але мне было цікава. Вылезла і трапіла ў выніку на "вербоўку" праз відэа. Чувак доўга распавядаў які гэта выгодны бізнэс, потым людзі ў чаце пісалі "Да, да! вельмі выгодны" )))) Потым аднагрупніца зрабіла вялікую памылку: перадала мяне адразу свайму куратару з Гомеля, а яго я лёгка паслала))) Яшчэ лягчэй, чым паслала бы яе)

Сёння да мяне пагрукаўся чувак у скайп. і таксама адразу пра працу ў інэце. Дыялог пад катам))
[Чытайце далей][14:42:36] Вольга: добрый день. кто вы?
[18:45:25] Сергей: вы в интернете много времени проводите?
[18:46:28] Вольга: давайте вы прямо скажете, что именно вы от меня хотите, а я скажу, хочу ли я это слушать. вопрос про интернет уводит, по-моему, нас далеко от сути.
[18:47:50] Сергей: У меня бизнес в интернете, сеть магазинов. Вам интересен заработок в интернете ?
[18:48:51] Вольга: смотря, что для этого нужно делать и сколько за это будут платить)
[18:49:22] Сергей: Вольга, Вы хотели бы разобраться в предложении подробнее?
[18:51:25] Вольга: давайте) только сразу скажу что пирамиды меня совершенно не интересуют)
[18:57:46] Сергей: Все очень просто. Есть несколько минут я расскажу, в чем суть моего предложения, и что необходимо будет делать.
[18:57:59] Вольга: давайте
[18:58:44] Сергей: Добавьте меня в свой список
[18:59:49] Вольга: а вдруг мне будет в итоге неинтересно?) давайте по итогам добавлю
[19:00:30] Сергей: Давайте я Вам скину информацию, если будет интерес продолжим
[19:00:47] Вольга: ок
[19:01:34] Сергей: Узнать о предложении можно перейдя по ссылке: *** под моим фото нажимаем на слово "мое обращение" и смотрим ролик. Если направление интересно, отвечу на вопросы или скину дополнительную информацию.
[19:01:51] Вольга: ок
[19:02:45] Сергей: Спасибо, что уделили мне ваше время. Удачи Вам по жизни!
[19:12:12] Вольга: не за что) я уже, к сожалению, сталкивалась с подобной пирамидой и уже отказала раз) вам тоже удачи.

Да, дарэчы, усе яны прадаюць нейкія прысыпкі для машыны))) Не ведаю, ці эфектыўная гэтая штука, мне больш цікава ці можа гэты бізнэс быць эфектыўным.

Адносіны ў двух фатаздымках
сямейка Адамсаў))
pink_by
Рэдка калі атрымліваецца перадаць адносіны ўсяго ў двух фотках))) Але тут атрымалася. Гэта Наська і мой брат Уладзімір. У жыцці ў іх так усё і бывае. І даволі часта паўтараецца)))




?

Log in