ja pink_by

pink_by


Рэдкі звер

дыхаю роўна....


Previous Entry Share Next Entry
"Оперныя пакуты". Пра любімы браўзер.
я ў навушніках
pink_by
Оооопера абнавілася. Адразу да 17 (я прапусціла, таму да 18 версіі). Неяк я наракала на тое, што закладкамі ў браўзерах нязручна карыстацца? Адна з добрых зменаў пасля абнаўлення, у оперы больш няма традыцыйных закладак...

Галоўныя змены ў Оперы: яна "перасела" на рухавік хрома. у сувязі з гэтым зніклі шмат якія зручныя фішкі оперы.

(на малюнку, дарэчы, паказана, дзе якія браўзеры (дэсктопныя) самыя папулярныя)

Недахопы новай версіі:

1. Няма "кошыка" зачыненых укладак. Больш не дзейнічае спалучэнне CTRL+Z і даводзіцца наўгад адчыняць CTRL+SHIFT+T усляпую. Адна з найбольш раздражняльных для мяне асаблівасцяў у хроме (акрамя яшчэ старонкі хуткага запуску).

2. Знікла магчымасць настройваць старонку "хуткага выкліка пад сабе". Немагчыма змяніць фонавы малюнак, для гэтага даводзіцца пампаваць тэмы (як у хроме), што на фоне ранейшай магчымасці проста выкарыстаць малюнак з галерэі напрагае. Акрамя таго, немагчыма зменьшыць/павялічыць колькасць ярлыкоў на старонцы ў выніку старонка лёгка пераўтвараецца ў рулон)))

Плюсы ў параўнанні з хромам у тым, што гэтыя ярлыкі хаця б можна самастойна настройваць і нават засоўваць туды цэлыя тэчкі з закладкамі.

3. няма панэлі, дзе можна было б захоўваць закладкі. (*плач Яраслаўны*). У Хроме дарэчы рэалізавана. АПД. Знайшлася панэль у эксперыментальных функцыях opera://flags - Enables a quick access bar below the address toolbar - уключыць.

4. няма бакавых панэляў (для мяне гэта не істотна), вееельмі ўрэзаныя наладкі па ўзроўню з старэйшымі версіямі.

5. немагчыма наладзіць аўтаматычнае абнаўленне старонак (мне вельмі было зручна для адсочвання навінаў).

Плюсы новай версіі:

1. Ах "заначка" - гэта цудоўна (доступ з галоўнай старонцы). Я ўжо некалькі год не карыстаюся традыцыйнымі закладкамі, ды яны і згубіліся недзе пры чарговым абнаўленні. Дадаваць у заначку проста - дастаткова націснуць на "сэрца" злева, глядзець даволі зручна, калі іх пару дзесяткаў. Тое што трэба для мяне, каб захоўваць на кароткі час патрэбныя старонкі, а потым так жа лёгка выдаляць. Калі б далі магчымасць вярнуць панэль з закладкамі + гэтую заначку = для мяне быў бы цуд.

2. Беларуская мова інтэрфейсу. Ёсць тое, чаго няма і ніколі не было ў хроме.

3. дызайн усяго, акрамя галоўнай старонкі (навошта там такое вялікае акенца яндэкса і як яго адтуль прыбраць?) і ў выніку наладак - бээээ. Астатняе лаканічна, можна сказаць нават мінімалістычна. Магчымасць выходзіць на галоўную старонку хуткага доступу з любога вакенца. Лепей выкананыя "запампоўкі", не вылазяць ні адкуль знізу (горш толькі ў мазіле - выскоквае нечаканка)).

4. да 18 версіі распрацоўшчыкі навучылі перацягваць адчыненыя ўкладкі - новая версія лёгка падхапіла - і частку (чамусьці старонкі хуткага запуска).

5. Што не кажы стары рухавік оперы ўжо не так добра працаваў з шмат якімі сайтамі( Напрыклад фб пры чытанні стужкі мог падвіснуць і проста пры аўтаматычным абнаўленні гэтай стужкі і пры выпадку, калі стужку трэба было гартаць далёка.

Шансаў, што нешта выправіцца не ведаю... ці ёсць. Пакуль што тэстую новую версію і захоўваю яе ўровень са старой. Пакуль траблаў у працы не заўважана, памяці быццам бы меней есць чым старая версія (пры тых жа закладках).  Думаю, пачакаю яшчэ версію і паспрабую перапаўзці)

І дарэчы, вельмі карысны артыкул, дзе зразумела, чаму спынілі распрацоўку свайго рухавіка, што далей будзе з Операй і г.д. http://www.computerra.ru/55403/new-opera/

  • 1
А я ж і ня ведаў, што Опэра пераехала на рухавік Хроміўм:) Дзякуючы Вам, вярнуўся вось у стары аглядальнік:) Хоць і функцыянал яшчэ ня той, але ўсё адно больш падабаецца за Хром.
Заначка павесяліла — на маёй памяці толькі закладкі.

«навошта там такое вялікае акенца яндэкса і як яго адтуль прыбраць?»
Праграмна не прыбераце. Трэба прайсьці ў тэчку з усталяванай Опэрай, знайдзіце і выдаліце default_partner_content.json. Праўда, будзе ня Яндэкс, а Ґуґл, але ўжо лепш.

З фонам бяда, так. Мо’ будзе дадатак каб мяняўся фон…

Опэра заўжды славілася функцыяналам, але мела праблемы з адлюстраваньнем старонак. Мяркую, праз нейкі час функцыі будуць вяртацца.

дзякуй за парады) фон як я разумею пакуль што можна змяніць толькі з дапамогай тэмаў у наладках.

Пакуль што трымаю абедзьве версіі, і думаю, што і надалей старую версію пакіну, бо бывае, што нешта неправільна адлюстроўваецца ў нейкім з браўзераў, а цяпер опера тое ж што і хром))) Але працуе яна ў прынцыпе пакуль бездакорна. як і старая)))

Дык вось зьявіліся нараканьні. Калі ў Вас ё пошта gmail — паглядзіце.

хм) быццам бы абедзьве зайшлі і працуюць. а якія нараканні?

Няправільны колер кнопак і цэтлікі адчыненага ліста адлюстроўваюцца няверна.

  • 1
?

Log in