ja pink_by

pink_by


Рэдкі звер

дыхаю роўна....


Previous Entry Share Next Entry
Дзець, кім ты хочаш быць?
сямейка Адамсаў))
pink_by
Не сакрэт, што я была вельмі зацікаўленая раней выбарам наськай будучай прафесіі. Ну а што? Не ў кожнага ж дзіцё заяўляе ў 3 гады, што хоча працаваць Лукашэнкам?))) А потым у 5 адмаўляецца ад выбара, кажучы, што не можа, бо ў яе вусоў і лысіны няма...

Потым былі меньш цікавыя мадэль і ўрач, потым Наська хацела быць і тым, і тым у розныя дні тыдня...

І тут я падумала, што даўно не ўздымала гэтае вельмі цікавае пытанне: Кім цяпер хоча быць дзіцё?

Атрымала я такі вось больш дарослы адказ і ў цэлым прадказальны.

- Мама, - кажа Наська. - у мяне для выбару яшчэ пяць год наперадзе. )))

Што думаю я з гэтай нагоды... Наська з кожным годам усё часцей перад намі нейкія сцэны разыгрывае. Думаю, можа, яна ў артысткі падасца?))) Але там вучыць ролі трэба, чаго ейны арганізм пакуль што абсалютна не прымае (і чытаць не любіць, кніжкі думаю, любіць, а вось чытаць не))) У школе ёй больш за ўсё падабаецца гісторыя, матэматыка, мне падаецца, ужо не так моцна як у пачатковых класах. Прымушаем яе вучыць мовы...

Карацей, цікава, вой як цікава, што з гэтага ўсяго атрымаецца))) Сочым у рэжыме рэальнага часу)))

  • 1
"А потым у 5 адмаўляецца ад выбара, кажучы, што не можа, бо ў яе вусоў і лысіны няма..." Дык ты скажы, што гэта толькі пакуль няма) Шютка)))))

))))) гэта толькі з хлопчыкамі можна так жартаваць. І тое лысіна - не кожнаму такая песпектыва спадабаецца))

але Коля, я шчытаю, павінны быць гатовы да ўсяго ))))))))))

  • 1
?

Log in

No account? Create an account