ja pink_by

pink_by


Рэдкі звер

дыхаю роўна....


Previous Entry Share Next Entry
Турцыя не для замежнікаў. Фота, спаваздача з адпачынку і 25 вядомых мне цяпер акалічнасцяў ))
дзіўныя машынкі
pink_by
У Турцыі, пэўна, было куча беларусаў, а ў гэтым годзе (я сама бачыла па фб) выбралася яшчэ болей праз падзенне коштаў)) Але ў нас атрымаўся не зусім стандартны адпачынак без усялякага all inclusive, фактычна ў тых месцах, куды звычайна не ездзяць замежнікі)) Так што каму цікава дзе мы былі і што бачылі, велкам пад кат)

From Mersin



1. Цікавыя месцы.

а). мора. Банальна, але без яго нельга. Чамусьці я думала, што ў Турцыі ездзяць і на Чорнае мора, а аказваецца, фактычна толькі на Міжземнае.

From Mersin


Не ведаю, мяне ўсцешвае любая вада больш за лужыну і я была вельмі шчаслівая бачыць новае мора. Вада ў Міжземным у параўнанні са знаёмым мне Чорным моры - вельмі салёная.

From Mersin


Першы час мы адплёвываліся па хвіліне пасля кожнага трапляння вады. Пры маёй любові да нырання і плавання з галавой пад вадой - я навучылася плаваць з заплюшчанымі вачыма і навучылася радвацца прэснай вадзе ў басейне))) (і не толькі я)))

From Mersin


Але бліжэй да канцу адпачынка вочы сталі прызвычайвацца, і ўжо ўсё было не так кепска.

Пляжаў прыватных, кажуць у Турцыі няма. Але ёсць грамадскія, а ёсць проста пляжы. Проста пляжы абсалютна бясплатныя, але прынамсі каля Мерсіна была там засада з дном. Мора даволі доўга неглыбокае, а пясочак пад вадой хутка робіцца каменнем, часткова проста слізкім і нязручным, кінуццца ж адразу плыць перашкаджае веданне таго, што каменне вельмі часта вострае. Мы першы час вылазілі з парай баявых драпінаў.))

Тут на таблічцы напісана, што трэба прапускаць чарапашак. калі яны вылупяцца. Чарапашак мы не бачылі, але ўваход у ваду быў вельмі добры))) Пясочак...)

From Mersin


На грамадскіх бывае трэба плаціць за ўезд (нешта каля 10 даляраў за машыну), а таксама за ляжак і етс. І да вечара каля берага плавае ўсялякае смецце. не так каб зусім страшна, але непрыемна.

Добра тое, што і грамадскія і проста пляжы ходзяць і прыбіраюць. Заўтра зраніцы можна пачынаць смецціць па новай))

From Mersin


Ідэальна было ў адкрытым моры плаваць)))

From Mersin


б). Прырода

Пячоры па-турэцку гэта мары)) Дык вось, праз тое, што у Турцыі шмат ізвестняку, там шмат мараў))) Толькі навокал Мерсіну было некалькі вядомых раскручаных пячораў:

Пекла і Рай (глыбокія)

From Mersin


і непадалёк пячора для асматыкаў.

From Mersin


У першую мы не палезлі (і дзякуй Б-гу, гледзячы па тым, што ў другой мяне напаткала горная хвароба наадварот, ледзь вылезла)), а ў другой была)) Там былі сталактыты, і кажуць карыснае паветра, таму за намі паўзлі па вінтавой лесвіцы табуны бабулек.

І гэта ўсё не кажучы пра невядомыя шырокім масам пячоры, аматарам, думаю там будзе дзе палазіць.

А яшчэ там мала рэчак,

From Mersin


некаторыя з іх трапляюць у трубы) Вось як гэтая.

From Mersin


Ёсць крыніцы

From Mersin


Вадаспады.

From Mersin


Прыгожыя горныя краявіды

From Mersin


б). Проста Турцыя

Канечне, Турцыя даволі еўрапейская краіна, акрамя таго ў трушчобы мы не траплялі. Хутчэй у тыя месцы, куды больш трапляюць самі туркі)) Вось напрыклад паелі ў гарах смачны чачавічны суп з ляпёшкай,

From Mersin


From Mersin


папілі айрана і турэцкай гарбаты,

From Mersin


набылі шаравары))

From Mersin


Потым пахадзілі па Мерсіне. У гэтым горадзе не было звыклага для мяне гістарычнага цэнтра. Проста вуліцы сталі вузейшымі, дамы старэйшымі)))

From Mersin


From Mersin


Асобная штука - гэта наберажная Мерсіна, вельмі доўгая з скульптурамі, пальмамі і трэнажорамі. Нажаль мы трапілі туды ўжо ноччу, так што фоткі - не вельмі)

From Mersin


в). Антычнасць

From Mersin


Не ведаю, як у каго, а ў мяне антычнасць асацыюецца выключна з Грэцыяй, аказалася, што гэта не зусім так: развалінаў паўно на міжземным узбярэжжы Турцыі))

From Mersin


From Mersin


А вось тыпу дом Зеўса. НАська была расчараваная: малаватая кватэрка для Б-га))

From Mersin


Ставяцца да гэтых каштоўнасцяў туркі сваеасабліва: у акропале робяць загончыкі для козаў)) А разваліны тыпу храмаў пачалі ахоўваць не так і даўно.

From Mersin


Але мы ўсё роўна былі ўражаныя. Вельмі цікава было пабачыць такія старажытныя штукі)

From Mersin


г). Падарожжа на караблі

From Mersin


Спадабалася)))

From Mersin


Туркі не замарочваліся на экскурсійную праграму. На другой палубе было нешта накшталт дыскатэкі (нам не пашэнсіла, калі мы туды прабраліся праз целы, якія ляжалі, падняліся па лесвіцы, аказалася, што там нейкая доўгая прамова па-турэцку і мы збеглі). У канцы, дарэчы, усе хорам спявалі гімн))) Уявіць такое ў Беларусі немагчыма.

From Mersin


Галоўная фішка - колькі разоў карабель спыняецца для купання. Наш спыняўся 4 разы. Гэта было найлепшае купанне ))) Хай мой твар і стаў колеру ярка ружовай тканіны)))

From Mersin


Факты.

1. Я не ведаю, як што і дзе, але ў Мерсіне ў тых месцах, дзе мы бывалі Турцыя паказала сабе еўрапейскай мусульманскай краінай: некаторыя хадзілі ў хіджабах, некаторыя ў шараварах, некаторыя ў шортах, у кагосьці быў Рамадан, у кагосьці не, кагосьці клікалі на малітву ў мечэць, кагосьці не. І гэта было крута. Хіба што жанчынам раяць замотвацца ў парэа, калі ідуць з мора) І ўсё. А так мае шорты нікога не пужалі.

2. У Турцыі трэба жыць у месцы дзе ёсць ахова. Кажуць, шмат крадуць дзяцей. Ну і іншыя бонусы: прыязныя суседзі, прыбранае смецце, лімонны сад і г.д. Мы так хутка прызвычаіліся да добрага, што аднойчы, калі выбраліся да кагосьці ў дом, дзе аховы не было, падавалася ууу - страшна. Калі пашэнсіць, у двары будуць басейны і нават горкі тыпу аквапарку.

From Mersin


From Mersin


3. Я ў захапленні, як туркі ў такіх комплексах ставяцца да жывёлаў. Там у іх жывуць разумныя і самастойныя каты, якія калі хочуць сыходзяць, хочуць - вяртаюцца. Плюс у "Вівальдзі", дзе мы жылі былі яшчэ качкі і нават кажуць чарапахі)))

From Mersin


From Mersin


From Mersin


4. Паша ў захапленні ад парнога малака, якое можна было замовіць танна і прыносілі зраніцы дадому і лаймаў, якія можна было з дрэваў зрываць.

5. пра ежу я ўжо пісала. Мы засталіся ў захапленні ад чачавічнага супу і шмат чаго яшчэ. Але ў Стамбуле паспяшаліся хутчэй хутчэй у Макдак за проста булкай з мясам)))))))

From Mersin


6. Сувеніры. Даволі шмат варыянтаў, асабліва ў аэрапорце. Калі дабрацца туды, дзе мы былі ў гарах можна ўзяць шаравары ці хустку. З ежы вязуць рахат-лукум і г.д., спецыі, варэнне мы прывалаклі яшчэ "тлустую каву" (але б самі мы не дадумаліся, падказалі).

From Mersin


From Mersin


From Mersin


7. У цэнтры горада няма праблемаў з банкаматамі, сеткавыя крамы прымаюць карткі. Але бываюць з гэтым і праблемы. Трохі ад'язжаеш ад горада і картку прымаюць толькі на АЗС.

8. Лекі. Лепей браць з сабой. Калі спатрэбілася нешта, лепей гугліць аналаг таго-та і таго-та і потым запісваць на паперку лацінкай.

9. У нас быў страхавы выпадак з наськінымі вушамі. З падачы сястры завязлі яе ў прыватны медцэнтр, там усё зрабілі хутка і якасна. Добрае абсталяванне і куча народу, бо звычайная страхоўка медычная дазваляе лячыцца ў такім цэнтры за 10% кошту)) Калі будзе нейкі такі выпадак, трэба збіраць усе квіточкі (нават можна за таксі)) і па магчымасці званіць страхаўшчыку. (Мы не званілі і ладна). Мы збіралі ўсё, але Белдзяржстрах нам вярнуў толькі за лекі))) траціну сумы. Думаю, гэта можа быць прычынай змяніць кампанію.

10. Паспрабаваць: айран, чачавічны суп, мясцовыя кебабы (напрыклад у Мерсіне тыпу быў свой) і г.д., салодкасці, ракы)) турэцкую гарбату. Ну і іншую мясцовую ежу.

From Mersin


11. Не даваць картку на аплату, калі яе ўносяць і не прабіваюць пры вас. Беларусы да такога нязвыклыя, а кажуць могуць і лішняе зняць.

12. На вуліцах увечары даволі спакойна, але ў падваротні лепей не лезці) Як паўсюдна, ёсць жабракі.

13. Я днём толькі адзін раз вылазіла з дому, бо сонца і +40, ну яго)

14. У аўтобусах нават самых старых ё кандышн)

From Mersin


15. Моўны бар'ер ёсць. Ангельскую народ ведае мала, нам хапала толькі таму, што побач быў добраахвотны перакладчык. А інакш давялося б вучыць))) А яшчэ я сутыкнулася на караблі з масавіком-зацейнікам, які вельмі добра вывучыў на рускай мове некалькі фразаў. Сітуацыя была такая: без акцэнта і з усмешкай ён нешта кажа, а калі яму адказваеш, ён ані слова не разумее)))

16. Паўсюдна куча Атацюркаў. Падобных на Леніных)))

From Mersin


17. Турэцкія дзеці больш інфантыльныя і дзяціністыя, чым нашыя)) Ім шмат што дазваляюць. Адзін раз мы з балкона слухалі, як хлапец рыдаў басам на вуліцы))))

18. Вельмі вялікая розніца паміж трушчобамі і больш-меньш прыстойнымі раёнамі. Па звычках і людзях таксама.

From Mersin


19. На кожнай мячэці ёсць спецыяльныя гукаўзмацняльнікі, так што заклік да малітвы чутна ўсім. На вуліцы ніхто не моліцца. У цэнтры Мерсіна ёсць праваслаўны храм.

From Mersin


20. У Турцыі трэба заўсёды з сабой насіць дакуманты. Барацьба з тэрарызмам і ўсё такое. Мы вось нарваліся на адну праверку. Калі дакумантаў няма, цягнуць у паліцыю і штрафуюць)

21. Шмат смецця ў тых месцах, дзе ёсць адпачынак, але няма каму прыбіраць. Напрыклад каля вадаспаду. Нашыя з сабой усё забіраюць... а тут у пячоры - прыбіральня... каля яе звалка невялікая са смецця. У моры (пісала ўжо) смецце спакойна плавае ўвечары каля берагу. Але гэта не клінічныя выпадкі. З большага, усё прыбіраюць, на вуліцах такога няма напрыклад. Проста няма культуры паводзінаў на прыродзе.

22. У Мерсіне, калі з дзецьмі, варта наведаць лунапарк. Адчыніўся ў іх і аквапарк (як раз пасля таго як мы з'ехалі).

From Mersin


23. Нам усе распавядалі пра чарапахаў. Марскіх. Ніводнай не бачылі. Вось толькі такіх дзеля кампенсацыі.

From Mersin


24. У кватэраў туркаў у некаторых месцах ёсць злівы. У такім выпадку прыборка пераўтвараецца ў шчасце))) Дастаткова паліць падлогу з шланга і даць гэтаму сцячы.

25. Мне было вельмі складана растлумачыць туркам, што такое Беларусь, але я намагалася))) Галоўнае не спрабаваць пераклаці на ангельскую, а тое яны выпадаюць у асадак і пытаюцца а чаму бееелая? падазруючы яўна ўсіх у расізме)


Як варыянт можна проста паглядзець фоткі))) То вось поўны ці амаль поўны альбом на пікасе https://picasaweb.google.com/107777111186140134879/Mersin . Асобныя альбомы ёсць у іншых сацсетках)

  • 1
Вы малайцы! Я ніколі не была ў Турцыі і разглядала толькі адзін варыянт туды паехаць -- менавіта турыстам, а не госцем ол інклюзів. То вазьму ваш досвед на ўзбраенне :)
Тлустая кава -- насычаная кава са спецыфічным густым пахам і пакецік ад яе тлустай плямай пакрываецца, ці нейкая іншая?

Дзякуй на добрым слове))) Не дарма значыцца старалася і пісала. Нам насамрэч вельмі спадабалася, толькі трэба выбраць добрае месца для жытла. калі надумаеце ехаць, то можаце напісаць, я можа, параю, кагосьці хто кватэру здае нядорага))

А наконт кавы - яна ў баначцы, калі п'еш, яна такая каларыйная, трохі масляністая, калі цікава, пагляджу як яна правільна называецца. Яна на аматара) Мне спадабалася, а мая сяброўка плявалася))

Мне проста аднойчы прывезлі спецыфічную каву з Ізраілю -- насычаную, сапраўды масляністую. Вельмі спадабалася. Але нідзе не бачыла падобнай у продажы.

Цяпер ужо не паедзем, а вось налета цалкам магчыма. Калі надумаем, то буду ведаць да каго па кансультацыі звяртацца :)

так, магчыма гэта яна і ёсць (пра каву). заходзь на спробу))) у нас яшчэ засталася.

А наконт кансультацыі, так, звяртайся. У мяне проста там сястра жыве, дзякуюйчы ёй і паездзілі па такіх месцах)

Поздравляю и спасибо!

Поздравляю вас с удачной поездкой, и спасибо за подробный отчет! Идеи вам для следующих нестандартных поездок в незаезженные места: Древняя Греция - http://zisser.by/2009/06/24/knidos-i-datcha/ и Каппадокия, красота которой, как мне кажется, сопоставима только с Седоной в Аризоне (где не был) - http://zisser.by/2009/11/29/penis-valley/. А ведь в Турции еще есть Памуккале и мое любимое место для отдыха в Турции - Кемер, расположенный под 1000-метровой горой, где в мае еще лежит снег, и кругом греческие полисы каждые 5 км. Однодневные "купательные" экскурсии на катерах в этом районе - от полиса до полиса: катера высаживаются прямо у греческих развалин, и можно выбирать между купанием и разглядыванием развалин (которые, впрочем, однообразны и быстро надоедают).

  • 1
?

Log in